Колькасць крамаў «Еўраопта» ў Беларусі дасягнулаЮбілейным магазінам стала150-і .
Усяго ж «Еўраопты» адкрытыя ў 44 населеных пунктах краіны.Пры падтрымцы мясцовых уладаў яны працягваюць пранікненне ў малыя гарады і гарадскія пасёлкі.
У выніку сетка становіцца адной з найбольшых у рэспубліцы, саступаючы толькі «Белкаапсаюзу» з яго тысячамі вясковых крамаў і чыгуначнаму «Дарорсу».
* * *
Крамы «Еўраопт» («Еўрагандаль») кантралююць бізнэсоўцы Сяргей Літвін і Уладзімір Васілька. Іх прыклад — адно са сведчанняў таго, што любіць радзіму лепш з адлегласці.
Эміграваўшы ў 2003 годзе, яны не спяшаюцца вяртацца ў Беларусь. Не дапамаглі ў гэтым нават запыты аб экстрадыцыі бізнэсоўцаў. Цяпер, памірыўшыся з беларускімі ўладамі, яны жывуць у Вільні, з’яўляючыся таксама акцыянерамі Мінскага завода вінаградных вінаў і Мінскага млынкамбіната.





