Ідэолагі Мінгарвыканкама адобрылі прапанову ўсталёўкі знака памяці лідару гурта «Кароль і Шут» Міхаілу Гаршанёву.
Чыноўнікі прапануюць узвесці сімвалічны камень у Ляхаўскім скверы, каля «Сцяны Віктара Цоя».
Пра гэта гаворыцца ў адказе на зварот грамадзян за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Менгарвыканкама Сяргея Хільмана, піша сайт alternativaby.com.
З прапановай узвесці ў беларускай сталіцы памятны знак Міхаілу Гаршанёву выступіла група мінскіх прыхільнікаў творчасці «Караля і Шута».Ініцыятары паабяцалі сачыць за парадкам і чысцінёй памятнага знака.





