Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі праводзіць грамадскае абмеркаванне змяненняў у правілы перавозкі пасажыраў аўтамабільным транспартам.

На павестцы дня патрабаванні да вадзіцеляў, якія ажыццяўляюць перавозкі груп дзяцей — перыядычна паступаюць звароты з просьбамі як аб узмацненні жорсткасці дзейных патрабаванняў, так і аб іх змякчэнні.

Акрамя таго, у арганізацыях аўтамабільнага транспарту сістэмы Мінтранса практычна ўсе вадзіцелі механічных транспартных сродкаў катэгорыі D — мужчыны, за выключэннем адзінкавых выпадкаў, калі вадзіцелем аўтобуса працуе жанчына.

У сувязі з гэтым Мінтранс просіць выказваць свае заўвагі, меркаванні і прапановы па ўзмацненні жорсткасці або змякчэнні патрабаванняў да вадзіцеляў, якія ажыццяўляюць перавозкі груп дзяцей. Таксама ў рамках гэтай тэмы прапаноўвае абмеркаваць пытанне аб прычынах нізкай папулярнасці прафесіі вадзіцеля аўтобуса сярод жанчын і перспектывах гэтай прафесіі.

Адметна,

што ў першапачатковай фармулёўцы пытання Міністэрства транспарту і камунікацый дачылася даверу жанчынам-кіроўцам грамадскага транспарту. Але пасля было змененае на «перспектывы прафесіі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?