За парушэнне польска-беларускай мяжы затрыманы расіянін.

Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі,

вечарам 20 жніўня пагранічны нарад знайшоў падкоп пад сігналізацыйны комплекс і дарожку слядоў чалавека, якая вяла з Польшчы ў тыл беларускай тэрыторыі. У ходзе пошукавых мерапрыемстваў за 4 км ад лініі мяжы трывожная група затрымала парушальніка.

У затрыманага мужчыны адсутнічалі дакументы, але пры сабе былі прадукты харчавання, цёплае адзенне, бялізна, сродкі асабістай гігіены, 7 злотых і 1 еўра.

Спачатку парушальнік стаў хітрыць, на ўсе пытанні праваахоўнікаў мычаў, прыкідваючыся глуханямым, і пісаў на англійскай мове запіскі, выдаючы сябе за іншаземца.

Праз суткі «глуханямы» загаварыў і прызнаўся, што ён грамадзянін Расіі 1973 года нараджэння і праз Беларусь імкнуўся трапіць дадому, у Сергіеў Пасад.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?