Аўтары дадатку Pure апісваюць яго як найлепшы спосаб трапіць да каго-небудзь у ложак, абыходзячы стадыю анлайн-флірту і запаўнення нудных анкет. Дадатак проста удакладняе пол, сэксуальныя перавагі, а потым прапануе наяўныя варыянты. Азнаёміўшыся з фатаграфіямі, людзі вызначаюцца, ці хочуць заняцца сэксам адзін з адным.

Pure адрозніваецца ад іншых аналагічных сэрвісаў знаёмстваў тым, што тыя спачатку спрабуюць высветліць нейкую інфармацыю пра карыстальнікаў і даюць ім магчымасць трохі паразмаўляць перад сустрэчай. Новая прылада звядзе цябе з першым лепшым.

Сутачная падпіска на дадатак будзе каштаваць 9,99 даляраў. Прыдумала прыладу група праграмістаў з Расіі, Беларусі і Украіны.

«Сэксуальная рэвалюцыя» 1960–1970-х скончылася эпідэміяй СНІД і рэзкім ростам колькасці разводаў. Пасля гэтага ў 1990-я зноў сталі браць верх сямейныя каштоўнасці, вернасць і выбар пастаяннага партнёра. Аднак інтэрнэт-рэвалюцыя з яе знаёмствамі ў сеціве зноў выклікала хвалю непераборлівасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна