Мужчынская баскетбольная зборная нашай краіны перамагла эстонцаў у першай гульні паўфіналу кваліфікацыі на Еўрабаскет-2015.

Пачыналася ўсё не вельмі добра — у першай чвэрці беларусы прайгралі 21:25. Але ў наступныя два таймы перахапілі ініцыятыву: 19:12 ды 11:6. Апошняя чвэрць выдалася найбольш нервовай, эстонцы пачалі гуляць з большым імпэтам (25:27), але ліквідаваць адставанне не здолелі.

На жаль, беларускае тэлебачанне не надае патрэбнай увагі гэтаму віду спорту. Беларусь-2 транслявала ў гэты дзень толькі футбольны матч «Мінск» — «Стандард».

Беларускія баскетбалісты гулялі дома. Матч адбываўся ў Магілёве ў спорткомплексе «Алімпіец».

«На жаль, ніхто не чакаў, што мы пройдзем так далёка, таму Палац спорту заняты», — распавёў журналістам напярэдадні гульні галоўны трэнер беларускай баскетбольнай збонай Руслан Байдакоў.

Гульня ў адказ адбудзецца ў нядзелю ў Таліне. Беларусы захоўваюць добрыя шанцы ўпершыню патрапіць на Еўра-2015.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?