Павялічаны памеры кампенсацыі выдаткаў пры службовых камандзіроўках у межах краіны. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства фінансаў № 53 ад 8 жніўня 2013, афіцыйна апублікаваным 23 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Так, за пражыванне па-за месцам жыхарства (месца знаходжання) для пакрыцця дадатковых асабістых выдаткаў сутачныя ўстаноўлены ў памеры Br60 тыс. за кожны дзень камандзіроўкі. Раней гэтая сума складала Br44 тыс.

Сутачныя пры аднадзённых службовых камандзіроўках і камандзіроўках у іншую мясцовасць, якая знаходзіцца на нязначнай адлегласці ад месца пастаяннай працы, складуць Br30 тыс. (раней Br22 тыс.).

Без прадстаўлення сапраўдных дакументаў, якія пацвярджаюць аплату расходаў па найму жылога памяшкання, сума будзе складаць Br20 тыс. у суткі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?