Сяргей Памазун.
У Белгарадзе (Расія) суд прызнаў Сяргея Памазуна вінаватым у забойстве шасці чалавек у цэнтры горада і асудзіў яго да пажыццёвага зняволення, паведамляе
Суд палічыў яго віну цалкам даказанай і не знайшоў падставаў для змякчэння прысуду.
Судовыя паседжанні ішлі пад узмоцненай аховай, а сваякоў пацярпелых і прадстаўнікоў СМІ было столькі, што прыйшлося арганізаваць відэатрансляцыю ў суседнім памяшканні.
Падчас абвяшчэння прысуду суддзя падкрэсліў, што Памазун цалкам прызнаў сваю віну.
«Памазун здзейсніў забойства агульнанебяспечным спосабам, з хуліганскіх памкненняў, крадзеж зброі і боепрыпасаў, замах на жыццё супрацоўніка паліцыі», — цытуе прысуд рапс.
Суддзя таксама пералічыў папярэднія судзімасці абвінавачанага, якія сталі абцяжваючымі абставінамі пры выбары пакарання. Паомазуна ўжо чатыры разы судзілі за крадзяжы, і ён ужо адседзеў у калоніях у сем гадоў.
Нагадаем, што 22 красавіка
Пасля гэтага ён прыехаў у краму «Паляванне», дзе забіў дваіх прадаўцоў і аднаго наведніка. Ён таксама забраў з крамы зброю, пасля чаго выйшаў на вуліцу і застрэліў яшчэ траіх чалавек, сярод якіх былі дзве школьніцы 14 і 16 гадоў.





