Генадзь Караткевіч (у цэнтры).
У
Як паведамілі БелаПАН у
Фінал праходзіў у Доме вучоных (палац вялікага князя Уладзіміра Аляксандравіча). Канкурэнцыя была вельмі высокай. У фінале змагаліся наймацнейшыя праграмісты свету, у тым ліку пераможцы і прызёры буйных міжнародных спаборніцтваў: ACM ICPC, Russian Code Cup і іншых.
Генадзь Караткевіч хутчэй за усіх рашыў тры задачы і стаў пераможцам спаборніцтваў. Другое месца заваяваў яшчэ адзін студэнт з НДУ ІТМО — Яўген Капун. Трэцяе месца заняў студэнт Тайваньскага нацыянальнага ўніверсітэта Шы Бісюнь. Пераможцам уручылі грашовыя прызы: 300, 150 і 90 тысяч рублёў за першае, другое і трэцяе месцы адпаведна.
«Гэты чэмпіянат патрабуе вялікай хуткасці ў рашэнні. У прынцыпе, я задаволены вынікамі, але мог бы выступіць лепш: калі б быў крыху хутчэйшым, мог бы рашыць чатыры задачы. Для мяне галоўныя сапернікі — гэта задачы, а не іншыя ўдзельнікі», цытуе
«Яндэкс. Алгарытм» ствараўся з мэтай падтрымаць спартыўнае праграмаванне, стварыць пляцоўку, дзе б праграмісты маглі вучыцца, сустракацца і абменьвацца вопытам з калегамі з іншых краін.
Заданні для «Алгарытму» рыхтавалі спецыялісты з некалькіх краін. Па правілах чэмпіянату супрацоўнікі «Яндекса» не дапускаліся да спаборніцтваў, затое актыўна ўдзельнічалі ў іх падрыхтоўцы. Як адзначаюць у





