У Курапатах устанавілі памятную шыльду ў гонар афіцэраў, якія былі расстраляныя падчас так званай «польскай аперацыі».
У ходзе гэтай аперацыі НКВД у
Па папярэдніх падліках, там было расстраляна каля 3600афіцэраў-беларусаў , то бок ураджэнцаў Заходняй Беларусі катавалі іпа-за межамі гістарычнай радзімы.
«Іх прах знаходзіцца ў розных месцах, сёння мы хацелі б ушанаваць памяць тых, у каго няма ні магілы, ні імёнаў, тых, хто праз 70 гадоў пасля гэтага выпадку не былі рэабілітаваныя. Можна спрачацца, дзе гэта было, можна спрачацца наконт персаналіяў, але адмаўляць гэты факт савецкага мінулага нельга».
Ігар Кузняцоў прагназуе, што шыльда правісіць да раніцы, у лепшым выпадку — некалькі дзён.Гэта мемарыяльная таблічка, гэта яшчэ не помнік. Міністэрства культуры вынясла папярэджанне, што мемарыяльныя знакі зараз павінны ўсталёўвацца толькі па ўзгадненні з НАН і дазваленнем Міністэрства культуры.
«Чаму гэты знак усталяваны на дрэве? Таму што пакуль у загадзе яшчэ не прапісана, што тэкст мемарыяльнай таблічкі павінны быць зацверджаны ў Акадэміі навук.
Я адзіны дыпламаваны спецыяліст па праблеме рэпрэсій і зараз я ўзяў на сябе навучную і грамадзянскую адказнасць за тое, што напісаў.Хай яе аправяргаюць КДБ ці іншыя апаненты, але гэта павінна вырашацца шляхам навучных спрэчак, а не праз руйнаванне помнікаў і брыдкаслоўе у адрас тых, хто штосьці робіць».
Падчас адкрыцця шыльды па ўрочышчы шпацыравалі некалькі чалавек. «Гэта людзі
Гісторык прапануе працягнуць даследаваць архівы, бо ёсць рэальная магчымасць пачынаць праверку пайменна. Зараз у гэтым спісе 15–20% тых, каго не расстралялі, а выслалі ў Варкуту ці яшчэ кудысьці.Разам са сваімі калегамі Ігар Кузняцоў плануе стварыць базу дадзеных, у якой будзе сабрана інфармацыя пра ахвяраў рэпрэсій.
Устаноўка першай памятнай шыльды па польскіх афіцэрах выклікала пратэсты сяброў Народнага Фронту, якія аддаўна займаюцца Курапатамі. На думку Зянона Пазняка, такія надпісы скажаюць гістарычную праўду: у Курапатах пахаваныя найбольш беларусы і грамадзяне Беларусі розных нацыянальнасцяў.