Суд Веткаўскага раёна прызнаў29-гадовага жыхара Гомельскага раёна вінаватым у супраціўленні работнікам міліцыі (арт. 363 КК) і пакараў яго арыштам на тры месяцы. Суд таксама прыняў рашэнне канфіскаваць у грамадзяніна аўтамабіль BMW X5.
Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Веткаўскага раёна, жыхар Гомельскага раёна перашкаджаў міліцыянерам, якія спрабавалі затрымаць парушальніка, што нелегальна вывозіў металалом у Расію. У лютым 2013 года супрацоўнікі ДАІ і ўзвода па ахове тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання Веткаўскага РАУС на выездзе з райцэнтра вырашылі праверыць мікрааўтобус
На аўтадарозе Гомель — Ямнае паміж мікрааўтобусам і аўтамабілем ДАІ уклініўся BMW X5. Яго вадзіцель стаў актыўна перашкаджаць міліцыянерам у пераследзе, ствараючы рэальную пагрозу жыццю і здароўю як супрацоўнікаў РАУС, так і грамадзян ў іншых аўтамабілях.
Кіроўцы «БМВ» і «Форда» не падпарадкаваліся неаднаразовым патрабаванням аб спыненні, і супрацоўнік міліцыі прымяніў зброю. Было зроблена прыблізна 30 стрэлаў па колах з пісталета.
Кіроўца «Форда», які перавозіў паводле просьбы ўласніка мікрааўтобуса лом каляровага металу ў напрамку мяжы з Расіяй, быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Вадзіцелю «БМВ» было выстаўлена абвінавачанне ў крымінальным злачынстве.
Прысуд пакуль не набыў законную моц. Прызнаны вінаватым у злачынстве з рашэннем суда не згодны і абскарджвае яго.
Гэта не першая крымінальная справа ў Веткаўскім раёне па факце, калі праваахоўным органам перашкаджалі затрымліваць грамадзян, якія нелегальна вывозілі лом металу ў РФ.
У 2010 годзе набыў моц прыгавор у дачыненні да





