Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела крымінальнага вышуку Цэнтральнага РАУС Генадзь Мельнік, заявіў аб прапажы 62-гадовы жыхар Гомеля. 9 жніўня ён вырашыў памясціць на рахунак у банку 110 мільёнаў рублёў, але перад гэтым зайшоў у магазін па пакупкі.

Белы пакет, у якім акрамя буйной грашовай сумы ляжалі два пакеты малака, мужчына паклаў у ячэйку камеры захоўвання. Пакуль ён знаходзіўся ў гандлёвай зале, іншы мужчына, верагодна выпадкова, адчыніў ячэйку камеры захоўвання, у якой знаходзіўся пакет са 110 мільёнамі, і забраў яго.

«Мы прагледзелі камеры відэаназірання. Ключ ад ячэйкі № 1 падышоў да суседняй ячэйкі № 2. Больш за тое, у ячэйках былі абсалютна аднолькавыя белыя пакеты, дзе зверху ляжала малако, прычым аднаго і таго ж вытворцы і нават аднолькавай тлустасці. Мужчына памылкова ўставіў ключ у замок суседняй ячэйкі і забраў чужы пакет, нічога не западозрыўшы. Заяўнік жа, калі вярнуўся з пакупкамі, убачыў, што ячэйка пустая, але адчынена суседняя, у якой стаіць дакладна такі ж пакет, з малаком зверху. У пакеце яшчэ ляжалі зарадная прылада, посуд, таблеткі ад ціску», — расказаў Мельнік.

Зараз міліцыя шукае мужчыну, які нечакана разбагацеў на 110 мільёнаў. Паводле слоў начальніка аддзела крымінальнага вышуку, да 30 жніўня ён можа добраахвотна вярнуць грошы, у гэтым выпадку ён будзе вызвалены ад адказнасці. У іншым выпадку жыхара Гомеля чакае крымінальны пераслед.

Пра сваю знаходку ўладальнік 110 мільёнаў можа паведаміць па тэлефоне ў Гомелі (8 023) 274-38-49.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?