Віцэ-прэм’ер Расіі Аркадзій Дварковіч не выключыў, што асобы, якія маюць дачыненне да паставак у 2011–2012 гадах з Беларусі ў трэція краіны нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў, будуць прыцягнутыя да адказнасці, паведамляе ИТАР-ТАСС.
«Праваахоўныя органы Расіі ў рамках сваёй кампетэнцыі працягнуць вывучаць матэрыялы па пастаўках у 2011–2012 гадах нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў з Беларусі ў трэція краіны, — гаворыццаў заяве Дварковіча, распаўсюджанай прэс-службай урада. — Выкарыстанне дадзенай схемы экспарту нанесла шкоду бюджэту Расійскай Федэрацыі, якая вымяраецца мільярдамі даляраў».
«Не выключаю, што ў выпадку пацверджання фактаў праваахоўнымі органамі будзе пастаўлена пытанне аб прыцягненні асоб да адказнасці, незалежна ад іх грамадзянства», — сказаў ён.
Паводле itar-tass.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ