Тэлеканал «Россия-1» працытаваў загаловак свежага нумара «Нашай Нівы», тэмай якога стаў арышт генеральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера.

У сюжэце тэлеканала, прысвечаным сітуацыі вакол Баўмгертнера, некалькі разоў у кадр траплялі першыя палосы беларускіх газет, у тым ліку і «Нашай Нівы». Напрыканцы сюжэта яго аўтарка расказвае, што гендырэктара «Уралкалія» змясцілі ў маленькую камеру СІЗА, яго фатаграфія ў турме трапіла на першыя палосы беларускіх газет і суправаджаецца гучнымі загалоўкамі — «Масква афігела».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0