У
Таксама ў дакуменце змяшчаецца кароткае апісанне перадавых тэхналогій разведкі і цяперашніх аперацый. Не выдаецца толькі тая частка інфармацыі, якая можа ўскладніць працу па пэўных метадах.
Пасля тэрактаў 11 верасня 2001 спецслужбы ЗША былі значна ўзмоцненыя, але ўсё яшчэ не могуць забяспечыць амерыканскі ўрад важнай інфармацыяй па цэлым шэрагу пагроз нацыянальнай бяспецы, гаворыцца ў матэрыяле.
Для параўнання: у СССР пры канцы ягонага існавання ў КДБ працавала каля 480 тысяч чалавек. Гэта ў 4 разы больш, чым цяпер у ЗША.
Колькі чалавек працуе ў спецслужбах у цяперашняй Беларусі? У Аляксандра Лукашэнкі праслізнула лічба 12 тысяч чалавек, аднак з кантэксту было няясна, рэальная яна ці гіпатэтычная. Насельніцтва Беларусі ў 33 разы меншае за амерыканскае. Такім чынам, калі гэтая лічба рэальная, у Беларусі ў пераліку на долю насельніцтва спецслужбістаў таксама ў 4 разы большая, чым у ЗША.





