Першы сакратар пасольства Расіі ў Беларусі Гаўрыіл Мамантаў сёння сустрэўся ў СІЗА КДБ з арыштаваным гендырэктарам «Уралкалія» Уладзіславам Баўмгертнерам.Па выхадзе з КДБ дыпламат зрабіў заяву для прэсы.
«Самаадчуванне ў Баўгертнера нармальнае.
Скаргаў на ўтрымання няма. Адносіны да яго карэктныя, ніякіх сведчанняў аб прыніжэннях не было.Прасіў перадаць маме, што адчувае сябе добра.
Мы дамовіліся, што хаця б раз у тыдзень да яго будуць дапускаць адвакат. Бо пакуль што адвакат быў дапушчаны толькі пры затрыманні ў аэрапорце і на допытах.
Зараз вырашаем пытанне аб перадачы ў камеру тэлевізара. Пакуль што ў яго не было ніякага доступу да СМІ. Мы расказалі аб рэзанансе гэтай справы.
Наколькі мы зразумелі ў камеры ён знаходзіцца адзін.Ён прасіў перадаць кнігу „Анну Карэніну“, што і зрабілі. Ён таксама мае права карыстацца турэмнай бібліятэкай, таксама былі перададзеныя яблыкі і вада», — сказаў Гаўрыіл Мамантаў.
На пытанні датычныя крымінальнай справы расійскі дыпламат не адказваў, кажучы, што не мае права каментаваць.
***
30 жніўня супрацоўнікі пасольства Расіі сустрэліся ў СІЗА КДБ з гендырэктарам «Уралкалія» Уладзіславам Баўмгертнерам, арыштаваным у Беларусі ў панядзелак.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай адвакатаў Баўмгертнера, абвінавачанне яму было прад’яўлена толькі 29 жніўня.
Гэтыя звесткі разыходзяцца з афіцыйнай інфармацыяй Следчага камітэта (СК) Беларусі, які паведаміў аб прад’яўленні Баўмгертнеру абвінавачання яшчэ 26 жніўня.





