Памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў.
Масква патрабуе ад Мінска неадкладна вызваліць генеральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера, затрыманага беларускімі ўладамі па абвінавачванні ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, заявіў памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў, паведамляе агенцтва РИА Новости.
«Прайшло пяць дзён з моманту арышту ў Мінску нашага грамадзяніна. Мы патрабуем неадкладнага яго вызвалення і разлічваем, што беларускі бок у бліжэйшы час гэта зробіць», — сказаў ён журналістам у пятніцу.
Нагадаем, што 30 жніўня першы сакратар пасольства Расіі ў Беларусі Гаўрыіл Мамантаў сустрэўся ў СІЗА КДБ з арыштаваным гендырэктарам «Уралкалія» Уладзіславам Баўмгертнерам.





