Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў, што рашэнне брытанскага парламента, які прагаласаваў супраць удзелу краіны ў ваеннай аперацыі ў Сірыі, не паўплывае на жаданне Францыі далучыцца да кааліцыі з ЗША.

«Кожная краіна суверэнная [і сама вырашае], прымаць ці не ўдзел у аперацыі. Гэта датычыцца і Брытаніі, і Францыі», — падкрэсліў Аланд у інтэрв’ю газеце Monde.

Паводле яго слоў, Францыя разглядае розныя магчымасці для ваеннай інтэрвенцыі ў Сірыю, аднак канкрэтнае рашэнне будзе прымацца «з улікам важкіх падстаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?