31 жніўня па ўсходзе краіны захаваецца ўплыў франтальнага падзелу. Ноччу па ўсходняй палове Беларусі, днём на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6 .. +13°С , максімальная днём +16 .. +23°С.

У нядзелю, 1 верасня, праз тэрыторыю Беларусі чакаецца перамяшчэнне атмасфернага фронту з Заходняй Еўропы. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах утворыцца туман. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, днём па захадзе — парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 7 .. +13°С , па захадзе да +15°С, максімальная днём +16 .. +22°С.

У панядзелак, 2 верасня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, днём па захадзе — парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5 .. +11°С, максімальная днём +12 .. +18°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?