Набыў законную моц прысуд у дачыненні да двух жыхароў Пінскага раёна, якія гвалтоўна выбівалі доўг са свайго знаёмага.
Як паведаміў старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Буры,
злачынства было ўчынена34-гадовым жыхаром Пінска і29-гадовым жыхаром Пінскага раёна ў перыяд з 1 студзеня па 9 чэрвеня 2012 года. Злачынцы патрабавалі ад знаёмага пінчука доўг у 180 тыс. рублёў. Гэтую суму той быў ім вінен за набытыя спіртныя напоі падчас іх сумеснага распівання. Аддаць доўг мужчына не мог, бо нідзе не працаваў.
Выбіваючы доўг, асуджаныя неаднаразова пагражалі пацярпеламу, што адрэжуць яму нажом нос, вушы, збівалі, саджалі на ланцуг у хляве, гвалтавалі, а таксама прымушалі працаваць на іх: выконваць сельскагаспадарчыя, будаўнічыя і падсобныя работы. Пасля, «уключыўшы лічыльнік», злачынцы ўжо патрабавалі ў сваёй ахвяры 3 млн. рублёў.
Іх затрымалі пасля таго, як у міліцыю звярнулася суседка пацярпелага, якой той пра ўсё расказаў.
8 ліпеня 2013 года суд Пінскага раёна і горада Пінска прызнаў мужчын вінаватымі ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 384 (прымус да выканання абавязацельстваў), ч. 3 арт. 208 (вымаганне), ч. 1 арт. 154 (катаванне), ч. 2 арт. 183 (незаконнае пазбаўленне волі), арт. 186 (пагроза забойствам), ч. 2 арт. 167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару), п. 3 ч. 2 арт. 181–1 (выкарыстанне рабскай працы).
Як адзначыў Буры, Пінская міжраённая пракуратура прынесла пратэст на мяккасць прызначанага пакарання.
«30 жніўня судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда пагадзілася з доказамі пратэсту і, улічваючы цяжар учыненых злачынстваў, павялічыла тэрмін пазбаўлення воліГэты вердыкт набыў законную моц», — паведаміў ён.34-гадоваму да 10 гадоў, яго саўдзельніку — да 8 гадоў.
Раней мужчыны судзімыя не былі. Абодва не працуюць.





