У бліжэйшыя суткі, 3 верасня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е. Часам будуць ісці дажджы, месцамі — моцныя, у асобных раёнах магчымы навальніцы.

Вецер чакаецца паўночна-заходні з пераходам на паўночны 6—11 метраў у секунду, ноччу па паўднёвым захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны — з парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7—12 градусаў, днём будзе ад 10 да 16 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?