У ноч з 1 на 2 верасня раптоўна памёр дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача Юрый Кулік, паведамілі ў Беларускім саюзе тэатральных дзеячаў.
Цырымонія развітання адбудзецца 3 верасня ў мінскім Доме літаратараў (Фрунзе, 5) з 12 да 13 гадзін.
Юрый Кулік — рэжысёр. На сцэне ТЮГа паставіў спектаклі «Спадарыня Завіруха» і «Аднакласнікі». 27 мая яму споўніўся 61 год.





