Пасля 22-х тураў сярэдняя наведвальнасць матчаў сёлетняга чэмпіянату складае 2320 чалавек. Гэта на 7,8% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага першынства, але менш, чым у 2010 і 2011 гадах — на 4,9 і 8,5% адпаведна.

Самая наведвальная каманда вышэйшай лігі — «Гомель». На «Цэнтральным» падчас матчаў гамяльчан у сярэднім збіраецца 4836 чалавек (641 да мінулага года). А вось на «Нафтан» ходзяць зусім дрэнна — у сярэднім 832 чалавекі (-263 да мінулага года).

У параўнанні з аналагічным перыядам 2012 у БАТЭ назіраецца самае істотнае падзенне ў плане сярэдняй наведвальнасці — яўка знізілася на 913 чалавек. У «Нёмана» найбольшы прырост — плюс 1.046 гледачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?