17 жніўня ў Мінску прайшлі чарговыя пакатушкі сталічных веласіпедыстаў. Аднак у той раз ідэя заезду была настолькі арыгінальнай, што прыцягнула ўвагу многіх СМІ: па горадзе ездзілі сапраўдныя стылягі -дзяўчыны ў сукенках ў гарошак і маладыя людзі з прычоскамі ў стылі шасцідзесятых, паведамляе tut.by. Сёння арганізатару незвычайнага заезду трэба заплаціць буйны штраф — за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.

Tut.by патэлефанаваў дзяўчыне, якая павінна выплаціць штраф за арганізацыю велапаездкі.

— Мне патэлефанавалі з міліцыі, папрасілі прыехаць да трох гадзін. Я прыехала, склалі пратакол. І там я ўжо ўбачыла нешта накшталт заявы на сябе, з раздрукоўкай аб’явы пра пакатушкі, што была на нашым сайце.

Пры мне склалі пратакол. У палову шостай у той жа дзень быў суд і мне ўжо прызначылі штраф у 20 базавых. Гэта ўсё было праз 10 дзён пасля таго, як прайшлі пакатушкі.

Кіраўнік мінскай веласуполкі Яўген Харужы ацэньвае гэты штраф як небяспечны прэцэдэнт, таму што пакатушкі сталічных веласіпедыстаў у цёплы час «праходзяць практычна кожны дзень».

Яўген Харужы прыгадаў размову, якая адбылася паўтара года таму ў аддзеле грамадска-масавай работы ўпраўлення ідэалогіі Мінгарвыканкама. «Тады, сярод іншага, мне было сказана прыкладна наступнае:

«Вось, мы ведаем, веласіпедысты збіраюцца ў інтэрнэце, на сайтах там розных, „Вконтакте“, катаюцца разам, хоць у нас гэта незаконна. Мы заплюшчваем на гэта вочы, але калі справа дойдзе да палітыкі…»

Рабіць высновы дамо чытачам самастойна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?