Інтэрпол прыняў заяўку Беларусі аб абвяшчэнні Сулеймана Керымава ў міжнародны вышук. Аб гэтым паведамляе тэлеканал «Беларусь 1» са спасылкай на МУС Беларусі.

Следчы камітэт абвінавачвае Керымава, саўладальніка «Уралкалія», у злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Керымаў з’яўляецца абвінавачаным па расследаванай крымінальнай справе ў дачыненні да службовых асоб ЗАТ «Беларуская калійная кампанія». Максімальная санкцыя артыкула прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Адвакат Керымава Анатоль Кучэрэна заклікаў Аляксандра Лукашэнку разабрацца ў сітуацыі са сваім падабаронным і заглыбіцца ў гэтую справу.

26 жніўня Мінску быў затрыманы генеральны дырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгертнер. Яму былі прад’яўленыя тыя ж абвінавачванні, што і Керымаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?