Беларуская Ліберальна-дэмакратычная партыя выдала зборнік вершаў старшыні ЛДП Сяргея Гайдукевіча «Моя жизнь — Беларусь».

Кніга выдадзена «у гонар дня нараджэння лідара і заснавальніка партыі», якому 8 верасня споўніцца 59 гадоў. Прэзентацыя зборніка адбудзецца на прэс-канферэнцыі, якую плануецца правесці ў гэтым месяцы.

«24 гады ў палітыцы, 19 гадоў у партыі — яшчэ зусім рана падводзіць вынікі, але ўжо цяпер можна з упэўненасцю сказаць: дзякуючы яго палітычнай і грамадзянскай пазіцыі, невычэрпнай энергіі, настойлівасці, Ліберальна-дэмакратычная партыя стала вядучым грамадска-палітычным аб’яднаннем Рэспублікі Беларусь», — піша прэс-служба партыі пра Сяргея Гайдукевіча».

Прэс-рэліз ЛПД заканчваецца пажаданнямі «моцнага здароўя, бадзёрасці, аптымізму» і г.д. Сяргею Гайдукевічу, а таксама фразай «Жыве Беларусь!»

Пробная партыя зборніка накладам у адну тысячу асобнікаў друкуецца ў прыватнай друкарні «Мультыграф» (Мінск).

Пазней плануецца надрукаваць яшчэ пяць тысяч асобнікаў. Кніга вершаў будзе не прадавацца, а бясплатна распаўсюджвацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?