Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае ўвесці выязную пошліну для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу на закупы. Аб гэтым ён заявіў у пятніцу на ААТ «Мотавела».

«Нашы людзі сёння, якія нас усё крытыкуюць — бедная, нішчая краіна, а да $3 млрд вывозяць за мяжу ў Еўрасаюз і ўвозяць барахло, якое мы таксама выпускаем. Дык вось, я даўно даручыў: аж да таго, што з’яжджаеш за межы краіны па гэтае барахло, заплаці пошліну», — адзначыў Лукашэнка.

«Гэта будзе так: мы цябе на мяжы абслугоўваем, плаці $100 з носа і едзь за мяжу», — сказаў ён.

Тады, працягнуў А.Лукашэнка, «ён прыйдзе ў наш магазін і купіць наш халадзільнік, а ці не будзе цягнуць з Еўрасаюза гэта барахло невядома якой вытворчасці».

Сёння ў Еўрасаюзе, заявіў А.Лукашэнка, «сядзяць і паціраюць рукі: ім $3 мільярды грошай вывезлі туды, у іх развіваецца гандаль, вытворчасць, а мы тут забарахталася як дурні».

«Чаму мы ствараем умовы для ўвозу ў краіну імпарту і яшчэ на льготных умовах?»

«У нас свае халадзільнікі, навошта нам льготныя ўмовы ствараць для іх ўвозу з-за мяжы», — адзначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0