AFP
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не стаў побач з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам на калектыўнай фатаграфіі лідараў «вялікай дваццаткі» на саміце ў Санкт-Пецярбургу перад Канстанцінаўскім палацам.
На афіцыйнай калектыўнай фатаграфіі саміту G20 адлюстраваныя 34 ўдзельнікі — кіраўнікі нацыянальных дэлегацый і міжнародных арганізацый, сярод іх пяць жанчын.
Месцы удзельнікаў саміту на подыуме былі пазначаныя сцягамі іх дзяржаў і арганізацый. Прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Барак Абама стаяць у першым шэрагу, паміж імі - прэзідэнт Інданэзіі Сусіла Бамбанг Юдаёна.