Напярэдадні выбараў мэра ў Маскве пройдуць мітынгі-канцэрты.

Сёння ў Маскве, напярэдадні «дня цішыні» перад выбарамі мэра адбудзецца некалькі мітынгаў-канцэртаў.

Што цікава, на канцэртах будуць выступаць беларускія музыкі. Так, хэдлайнерам канцэрта ў падтрымку апазіцыянера Аляксея Навальнага стане гурт «Ляпіс Трубяцкой».

Аднак на гэтым удзел беларускіх артыстаў у перадвыбарчай агітацыі не сканчваецца.

На мітынгу ў падтрымку кандыдата Івана Мельнікава, сябра партыі КПРФ, выступіць цэлы шэраг беларускіх артыстаў: Руслан Аляхно, Вікторыя Алешка, гурт «Тяні-Толкай» і ансамбль «Сябры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?