6 верасня актывісты грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» расклеілі плакаты на тэму помніка Кастусю Каліноўскаму, паведамляе БелаПАН.
Плакаты «Мінску — помнік Кастусю Каліноўскаму!» і іншыя
былі размешчаныя ля станцыі метро «Маскоўская» (праспект
Незалежнасці), па вуліцы Каліноўскага, на Нямізе, а таксама на ўездзе ў Мінск з боку Масквы (побач з шыльдай «Мінск — горад Герой!»).
Пакуль чыноўнікі з Мінгарвыканкама прымаюць канчатковае рашэнне па калектыўнай прапанове ГА «Альтэрнатыва» адносна ўсталявання ў беларускай сталіцы помніка Каліноўскаму, актывісты вырашылі яшчэ раз выказаць сваю прапанову праз
вывешванне адпаведных інфармацыйных плакатаў, а таксама з мэтай прыцягнуць увагу мінчан да гэтага пытання.
0
0
0
0
0
0