6–7 верасня намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына ўдзельнічае ў Рыжскай канферэнцыі ў сталіцы Латвіі.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, прадугледжана выступленне Купчыной падчас дыскусіі па пытаннях развіцця праграмы ЕС «Усходняе партнёрства», а таксама правядзенне шэрагу двухбаковых сустрэч з удзельнікамі мерапрыемства.

У прыватнасці запланавана сустрэча Купчыной з дзяржаўным сакратаром МЗС Латвіі і палітычным дырэктарам латвійскага знешнепалітычнага ведамства для абмеркавання актуальных пытанняў умацавання двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння Беларусі і Еўрасаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?