US Open
Знакаміты беларускі тэнісіст Максім Мірны выйграў Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе (US Open) у мяшаным разрадзе (міксце).
Сёння ў фінале ў пары з прадстаўніцай Чэхіі Андрэа Главачкавай яны перамаглі Абігейл Спірс (ЗША) / Сант'яга Гансалеса (Мексіка) -- 7:6, 6:3.
Мірны дагэтуль двойчы станавіўся пераможцам US Open у парным разрадзе (з Лейтанам Х'юітам, а потым Махешам Бхупаці) і двойчы ў міксце (у 1998 г. з Серэнай Уільямс і ў 2007 г. з Вікторыяй Азаранкай).
Дарэчы сёння ў паўфінале індывідуальнага разраду Вікторыя Азаранка выйграла ў італьянкі Флавіі Пенеты 6:4, 6:2.
У другім паўфінале сёння згуляюць Серэна Уільямс і На Лі.
Год таму Азаранка і Уільямс гулялі ў фінале, і беларуска саступіла.
0
0
0
0
0
0