Расія не плануе пашыраць абмежаванні на сельскагаспадарчыя пастаўкі з Беларусі, заявіў журналістам 9 верасня ў Томску кіраўнік Мінсельгасу РФ Мікалай Фёдараў, паведамляе РІА Новости.
Раней Фёдараў казаў пра выпадкі некарэктнага рээкспарту мяса і прадуктаў з Беларусі пад выглядам беларускіх. Паводле яго слоў, гэта павялічвала рызыку распаўсюджання афрыканскай чумы свіней.
«Была сустрэча з першым
Фёдараў растлумачыў, што ў дачыненні да паставак сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі пакуль прынята толькі адно рашэнне, звязанае з распаўсюджаннем афрыканскай чумы свіней на тэрыторыі рэспублікі, — уведзены абмежаванні на пастаўку неапрацаванай прадукцыі са свініны.
«Ёсць тэма, якая з’яўляецца тэмай нашых рабочых кантактаў, — гэта праблема рээкспарту пад выглядам прадукцыі Рэспублікі Беларусь прадукцыі з трэціх краін, самых розных. Але каб прыняць адносна іх рашэнне агульнае, нам патрэбныя дадатковыя намаганні, каб былі пацвярджэнні з боку беларускіх калег», — сказаў кіраўнік Мінсельгаса РФ.





