Флагшток на плошчы Дзяржаўнага Сцяга сканструяваны так, каб палотнішча заўжды лунала. На 70-метровай вышыні ў гэтай частцы Мінска заўжды ходзіць вецер. Таму нават у бязветраныя дні сцяг палошчацца ў небе. У панядзелак увечары са сцягам, імаверна, нешта здарылася. Ён вісеў на мачце абвісла, і толькі адзін яго край — з арнаментам — часам калыхаўся.

Сведкам гэтага стаў карэспандэнт «Нашай Нівы», які праязджаў побач.

На жаль, з зямлі было цяжка разабраць, што менавіта здарылася з палотнішчам на такой вышыні. Цяжка дапусціць, каб сцяг плошчай 98 квадратных метраў з асабліва моцнай невыгаральнай тканіны парваўся, пагатоў што вялікага ветру ў панядзелак не было. Можа быць, ён проста скруціўся? Праўда, тады не зусім зразумела, чаму калыхаўся менавіта пас з арнаментам, што месціцца на штандары злева, каля флаштока.

Магчыма, у аўторак удасца даведацца, ці са сцягам сапраўды нешта здарылася. Зранку аўторка сцяг ужо лунаў, як звычайна.

Плошчу Дзяржаўнага Сцяга адкрыў асабіста Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня 2013 года. Яна знаходзіцца на перакрыжаванні праспектаў Пераможцаў і вуліцы Арлоўскай насупраць Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа». Яна падобная да аналагічных плошчаў у шэрагу цэнтральнаазіяцкіх і каўказскіх дыктатур.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?