У Гомель прыехаў найлепшы гулец Еўропы 2012/2013 Франк Рыберы (паўабаронца «Баварыі»), фота Еўрарадыё
Сёння нацыянальная зборная Беларусі правядзе апошні хатні паядынак адборачнага турніру чэмпіянату свету 2014 г. У Гомелі, а
22-й гадзіне яна згуляе са зборнай Францыі.
Гэтая гульня будзе паказаная па тэлеканале
Падапечныя Георгія Кандрацьева, якім праз месяц застаўся гасцявы матч супраць дзеючых чэмпіёнаў свету і Еўропы зборнай Іспаніі, займаюць апошняе месца ў групе.
Францыя пасля нічыі з Грузіяй амаль пазбавілася шанцаў на прамое траплянне на мундыяль.
Дарэчы, зборныя Францыі і Беларусі гулялі ў адной адборачнай групе да чэмпіянату Еўропы 2012 г. 3 верасня 2010 г. беларусы ў Парыжы феерычна перамаглі 1:0, а 3 чэрвеня 2011 г. у Мінску была зафіксавана нічыя 1:1.
Становішча пасля 6 гульняў: Іспанія — 14, Францыя — 11, Фінляндыя — 6, Грузія — 5, Беларусь — 4.
Сёння, а
Іншыя гульні: 11 кастрычніка: Іспанія — Беларусь, 15 кастрычніка: Іспанія — Грузія, Францыя — Фінляндыя.





