10 верасня на Беларускай
валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Беларускі рубель прыкметна аслабеў адносна астатніх валют.
Даляр павысіўся на Br20 да 9050 беларускіх рублёў (ранейшы рэкорд быў пастаўлены ў пятніцу — 9 040, у панядзелак адбылося паніжэнне на 10).
Еўра ўмацаваўся яшчэ на Br90 да 11990 беларускіх рублёў (учора еўра вырас на 40 рублёў).
Курс расійскага рубля вырас на Br2,5 да 273,5 беларускага.