У Навагрудскім раёне пенсіянер трапіў у жняярку камбайна і атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

75-гадовы вясковец знаходзіўся на кукурузным полі. Кукуруза там была высокая, таму механізатар не мог пабачыць у ёй чалавека.

І механізатар, і нябожчык былі цвярозыя. Аднак пенсіянер меў праблемы з апорна-рухальным апаратам і слыхам, што спрычыніла трагедыю.

Людзям глухаватым нельга хадзіць у кукурузу ў часе жніва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?