Канваір ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ) ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Барабанаў заняў другое месца на першым рэспубліканскім аглядзе-конкурсе прафмайстэрства.

Абышоў яго толькі калега з Оршы.

Як расказаў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» намеснік начальніка ўпраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС Дзяніс Семянец, канкурсанты спаборнічалі ў фізічнай, агнявой, медыцынскай падрыхтоўцы, рашалі тэсты на веданне нарматыўных актаў, што рэгламентуюць іх дзейнасць. 

Аляксандр Барабанаў — патомны праваахоўнік. Яго бацькі доўгі час адпрацавалі ў папраўчай калоніі № 14, што ў Навасадах Барысаўскага раёна, а старэйшы брат — супрацоўнік Упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў па Брэсцкай вобласці.

Дзед таксама быў праваахоўнікам — служыў участковым у Барысаве.

Прапаршчык А. Барабанаў пачынаў службу ў следчым ізалятары № 1 на вуліцы Валадарскага.

Потым некаторы час працаваў у папраўчай калоніі №1. Калі ў 2011-м яе ліквідавалі, перавёўся ў ІЧУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0