Мазырскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па арт. 339 КК (хуліганства) у дачыненні да
30-гадовага жыхара, які 9 верасня ў 20.00 тройчы стрэліў з акна сваёй кватэры ў бок праезнай часткі бульвара Юнацтва.
Мужчына затрыманы і цяпер знаходзіцца ў псіхіятрычным дыспансеры. Міліцыю выклікалі сваякі, калі ён пачаў страляць па вуліцы. У момант стрэлаў мужчына быў цвярозы, ён наогул не ўжывае спіртное.
Паводле слоў сваякоў, паводзіны мужчыны
з-за праблем на працы (ён — спецыяліст на буйным прадпрыемстве) у апошні час сталі неадэкватнымі.
У падазраванага ёсць дазвол на захоўванне паляўнічай стрэльбы, зарэгістраваныя дзве стрэльбы ІЖ.





