Заява прагучала на VI міжнароднай канферэнцыі «Мінеральныя ўгнаенні» ў Маскве, перадае інфармагенцтва «Прайм». Наір растлумачыў, што мае інфармацыю «ад кампаній, якія вядуць перамовы».
Па яго словах, 20% акцый «Беларуськалія» — гэты «пачатак, з якога пачалі перамовы».
«Як мы разумеем, гэта тое, на што можа пайсці беларускі бок», — дадаў індыйскі прадстаўнік.
Увосень 2012 года Аляксандр Лукашэнка паведаміў, быццам Беларусь вядзе перамовы аб продажы пакета акцый «Беларуськалія» з пяцю кампаніямі — з Індыі, Кітая, Еўропы, арабскіх краін. На той момант, па словах беларускага кіраўніка, кошт «Беларуськалія» ацэньваўся ў 33–36 мільярдаў долараў.
Выглядае, што індыйскіх бізнэсоўцаў не палохае скандал з затрыманнем гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера.





