Спектакль «Каласы пад сярпом тваім» па аднайменным творы Уладзіміра Караткевіча праіснаваў на сцэне каля 4 год — і заўсёды збіраў аншлагі. Але яшчэ ў мінулым сезоне раптоўна знік з афіш.

Калі пачаўся новы сезон, на сайце тэатра з’явілася інфармацыя, што спектакль спісаны ў архіў.

Першым гэта заўважыў культурніцкі актывіст Алесь Мазанік, які напісаў у тэатр афіцыйны зварот. Адказ прыйшоў днямі.

«Сярод асноўных называюць дзве прычыны, — кажа Алесь Мазанік. — 

Гэта тое, што касцюмы і дэкарацыі знасіліся. І тое, што некаторых акцёраў па розных прычынах немагчыма прыцягнуць да ўдзелу.

Адгаворкі дзіўныя, бо менавіта такімі прычынамі некалі Купалаўскі тлумачыў выкіданне з рэпертуару пінігінскіх «Тутэйшых».

Алесь Мазанік ужо напісаў новыя звароты. У тэатр — наконт таго, што ён згодны глядзець спектакль і з іншымі акцёрамі. А ў Міністэрства культуры — каб вылучылі сродкі на абнаўленне дэкарацый і касцюмаў.

Дарэчы, скасаванне спектакля пра Каліноўскага адбылося акурат у год, калі адзначаецца 150-годдзе паўстання пад ягоным кіраўніцтвам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?