У канцы жніўня Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ціха, можна нават сказаць, па-сямейнаму зацвердзіла пералік праектаў эканамічных жылых дамоў тыпавых спажывецкіх якасцяў. Пры гэтым у пастанове не гаварылася, у сувязі з чым зацверджаны гэты пералік і якія наступствы ён можа мець для рынку жыллёвага будаўніцтва. Таму гульцы будаўнічага рынку і самі грамадзяне ўспрынялі гэтае рашэнне дастаткова спакойна, вырашыўшы, што пералік складзены толькі з мэтай зрабіць таннейшым жыллёвае будаўніцтва.

Нагадаем, што незадоўга да рашэння Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва прэзідэнт жорстка крытыкаваў беларускіх праектавальнікаў, якія дзяруць з забудоўшчыкаў тры шкуры. Тады на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кабякоў звярнуў увагу на завышэнне кошту праектных работ, нізкую якасць іх выканання, наяўнасць падкантрольных фірмаў.

Аднак, як растлумачылі ў Мінбудархітэктуры, зацверджанне пераліку праектаў зусім не звязанае са імкненнем зрабіць жыллёвае будаўніцтва таннейшым, бо праектныя працы ў ім займаюць зусім нязначную долю. Пералік наўпрост звязаны з умовамі выдзялення льготных крэдытаў на будаўніцтва жылля і будзе мець сур’ёзныя наступствы для многіх.

Прасцей кажучы, цяпер грамадзяне не змогуць атрымаць ільготны крэдыт на будаўніцтва жылля, калі яно будуецца па праекце, які не ўваходзіць у зацверджаны міністэрствам пералік.

Начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваль пацвердзіў, што пералік зацверджаны не для эканоміі рэсурсаў пры стварэнні праекта, а для патаннення самога аб’екта.

Задачай Мінбудархітэктуры было сабраць разам найлепшыя праекты эканамічных дамоў, каб дзяржаўныя прадпрыемствы будавалі аб’екты з максімальнай аптымізацыяй выдаткаў.

«Дзяржава мусіць рацыянальна выкарыстоўваць рэсурсы, выдзеленыя пад льготнае будаўніцтва», — растлумачыў Аляксандр Горваль.

Спецыялісты Мінбудархітэктуры звярнулі ўвагу, што з гэтага часу толькі тыя дамы, якія пабудаваныя па праектах з пераліку, будуць адносіцца да катэгорыі жылля тыпавых спажывецкіх якасцяў. Вызначыць крытэры аднясення аб’екта да гэтага тыпу было важнай задачай, таму што толькі такія праекты цяпер крэдытуюцца з дзяржпадтрымкай.

Пералік праектаў разасланы па будаўнічых арганізацыях, якія абавязаныя іх выкарыстоўваць у выпадку будаўніцтва дамоў з дзяржпадтрымкай.

Іншымі словамі, цяпер у камерцыйных дамах ніхто не зможа стаць дольшчыкам пры дапамозе льготнага крэдыту.

Пералік непасрэдна датычыць і тых, хто будуе сабе індывідуальны дом. Калі той, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, захоча атрымаць ільготны крэдыт пад будаўніцтва дома, яму неабходна будзе мець праект менавіта з зацверджанага міністэрствам пераліку. У адваротным выпадку ў крэдыце будзе адмоўлена альбо трэба будзе прыцягваць камерцыйныя крэдыты, стаўкі па якіх сёння стартуюць з 55% гадавых.

Як растлумачылі ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва, для таго, каб пабудаваць сабе дом з прыцягненнем ільготнага крэдыту, з гэтага часу трэба звяртацца ў Рэспубліканскі навукова-тэхнічны цэнтр па цэнаўтварэнні ў будаўніцтве. На сайце ўстановы ў раздзеле «Навіны» можна знайсці форму заяўкі, якую неабходна даслаць для атрымання праекта. Паводле словаў спецыялістаў цэнтра, праект індывідуальнага дома будзе каштаваць да 2 мільёнаў рублёў.

<!--[if gte mso 9]>Normal07MicrosoftInternetExplorer4<![endif]->

У канцы жніўня Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ціха, можна нават сказаць, па-сямейнаму зацвердзіла пералік праектаў эканамічных жылых дамоў тыпавых спажывецкіх якасцяў. Пры гэтым у пастанове не гаварылася, у сувязі з чым зацверджаны гэты пералік і якія наступствы ён можа мець для рынку жыллёвага будаўніцтва. Таму гульцы будаўнічага рынку і самі грамадзяне ўспрынялі гэтае рашэнне дастаткова спакойна, вырашыўшы, што пералік складзены толькі з мэтай зрабіць таннейшым жыллёвае будаўніцтва.

Нагадаем, што незадоўга да рашэння Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва прэзідэнт жорстка крытыкаваў беларускіх праектавальнікаў, якія дзяруць з забудоўшчыкаў тры шкуры. Тады на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кабякоў звярнуў увагу на завышэнне кошту праектных работ, нізкую якасць іх выканання, наяўнасць падкантрольных фірмаў.

Аднак, як растлумачылі ў Мінбудархітэктуры, зацверджанне пераліку праектаў зусім не звязанае са імкненнем зрабіць жыллёвае будаўніцтва таннейшым, бо праектныя працы ў ім займаюць зусім нязначную долю. Пералік наўпрост звязаны з умовамі выдзялення льготных крэдытаў на будаўніцтва жылля і будзе мець сур’ёзныя наступствы для многіх. Прасцей кажучы, цяпер грамадзяне не змогуць атрымаць ільготны крэдыт на будаўніцтва жылля, калі яно будуецца па праекце, які не ўваходзіць у зацверджаны міністэрствам пералік.

Начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваль пацвердзіў, што пералік зацверджаны не для эканоміі рэсурсаў пры стварэнні праекта, а для патаннення самога аб’екта.

Задачай Мінбудархітэктуры было сабраць разам найлепшыя праекты эканамічных дамоў, каб дзяржаўныя прадпрыемствы будавалі аб’екты з максімальнай аптымізацыяй выдаткаў.

«Дзяржава мусіць рацыянальна выкарыстоўваць рэсурсы, выдзеленыя пад льготнае будаўніцтва», — растлумачыў Аляксандр Горваль.

Спецыялісты Мінбудархітэктуры звярнулі ўвагу, што з гэтага часу толькі тыя дамы, якія пабудаваныя па праектах з пераліку, будуць адносіцца да катэгорыі жылля тыпавых спажывецкіх якасцяў. Вызначыць крытэры аднясення аб’екта да гэтага тыпу было важнай задачай, таму што толькі такія праекты цяпер крэдытуюцца з дзяржпадтрымкай.

Пералік праектаў разасланы па будаўнічых арганізацыях, якія абавязаныя іх выкарыстоўваць у выпадку будаўніцтва дамоў з дзяржпадтрымкай. Іншымі словамі, цяпер у камерцыйных дамах ніхто не зможа стаць дольшчыкам пры дапамозе льготнага крэдыту.

Пералік непасрэдна датычыць і тых, хто будуе сабе індывідуальны дом. Калі той, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, захоча атрымаць ільготны крэдыт пад будаўніцтва дома, яму неабходна будзе мець праект менавіта з зацверджанага міністэрствам пераліку. У адваротным выпадку ў крэдыце будзе адмоўлена альбо трэба будзе прыцягваць камерцыйныя крэдыты, стаўкі па якіх сёння стартуюць з 55% гадавых.

Як растлумачылі ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва, для таго, каб пабудаваць сабе дом з прыцягненнем ільготнага крэдыту, з гэтага часу трэба звяртацца ў Рэспубліканскі навукова-тэхнічны цэнтр па цэнаўтварэнні ў будаўніцтве. На сайце ўстановы ў раздзеле «Навіны» можна знайсці форму заяўкі, якую неабходна даслаць для атрымання праекта. Паводле словаў спецыялістаў цэнтра, праект індывідуальнага дома будзе каштаваць да 2 мільёнаў рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?