Беларусы цяпер могуць здаваць жылыя памяшканні прыватнага жылфонду ў арэнду юрыдычным асобам для выкарыстання па назначэнню. Адпаведная форма дамовы арэнды зацверджана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 29 жніўня 2013 года № 757, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Як растлумачылі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, спецыялісты якога з’яўляюцца аднымі з распрацоўшчыкаў гэтага дакумента, раней былі зацверджаны толькі дамовы найму жылых і арэнды нежылых памяшканняў. Форма дамовы арэнды жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду грамадзян, якая прадугледжвае здачу фізасобамі жылых памяшканняў у арэнду юрыдычным асобам для выкарыстання па назначэнні, заканадаўча не была прадугледжана. Такім чынам, пастановай зацверджана абсалютна новая форма дамовы. Акрамя таго, дакументам зацвярджаецца і форма дагавора арэнды (субарэнды) машына-месца.

У ведамстве растлумачылі, што гэта пастанова распрацавана ў мэтах выканання пункта 3 указа прэзідэнта Беларусі № 219 ад 13 мая 2013 года, якім былі ўнесены змяненні ва ўказ № 497 ад 4 жніўня 2006 года «Аб некаторых пытаннях арэнды (субарэнды), найму (паднайму) жылых і нежылых памяшканняў».

У формах дамоваў арэнды жылога памяшкання прыватнага жылфонду грамадзян і арэнды (субарэнды) машына-месца змяшчаюцца пункты, якія датычацца правоў і абавязкаў арандатара і арэндадаўца, адказнасці бакоў, парадку ўнясення змяненняў, спынення іх дзеяння і скасавання і іншыя.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?