Аб гэтым паведаміў сёння ў час прамой лініі ў газеце «Рэспубліка» віцэ-прэм’ер Беларусі Пётр Пракаповіч.

«На наступны год пры разліках прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і праекта закона аб бюджэце закладзены сярэдні курс Br9,5 тыс. за $1», — адзначыў Пётр Пракаповіч.

Віцэ-прэм’ер нагадаў, што курс беларускага рубля устанаўліваецца штодня на біржы ў адпаведнасці з попытам і прапановай на валюту. Пры гэтым час з пачатку года курс быў адносна стабільным, сказаў ён[курс даляра на 1 студзеня складаў 8 570 рублёў, на заўтра, 12 верасня, — 9 050 рублёў, такім чынам з пачатку года афіцыйны курс даляра вырас на 480 рублёў. Афіцыйны курс еўра на 1 студзеня складаў 11 340 рублёў, на 12 верасня складзе 12 000 рублёў, рост +660— НН].

«Думаю, што такая сітуацыя будзе працягвацца і ў далейшым. У адпаведнасці з попытам і прапановай будзе ўсталёўвацца курс беларускай нацыянальнай валюты», — адзначыў Пётр Пракаповіч.

Бюджэт Беларусі 2013 быў сфарміраваны з разліку курсу даляра ў сярэднім па году на ўзроўні Br8950.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?