Віцэ-прэм ’ер Пётр Пракаповіч захоўвае свае зберажэнні толькі ў беларускіх рублях. Пра гэта ён паведаміў сёння ў час прамой лініі ў газеце «Рэспубліка».
«Я захоўваю зберажэнні толькі ў беларускіх рублях. Калі я сыходзіў з Нацыянальнага банка, то атрымаў выхадныя грошы. Усе яны да гэтага часу захоўваюцца ў Беларусбанку ў беларускіх рублях.
Гэта вельмі выгадна, за гэты час я шмат зарабіў, фактычна ў 1,5 разы больш, чым паклаў.
Вельмі высокія працэнтныя стаўкі», — адзначыў Пётр Пракаповіч.
Пры гэтым
віцэ-прэм ’ер раіць беларусам захоўваць грошы ў розных валютах: частку ў беларускіх рублях, частку ў далярах, частка ў еўра, частка ў расійскіх рублях.
«Мы жывем ва ўмовах рынкавай эканомікі, становішча валют у свеце мяняецца», — звярнуў увагу ён. Каб менш залежаць ад змяненняў курсаў валют, лепш раскладваць зберажэнні па некалькіх кошыках», — канстатаваў Пётр Пракаповіч





