Праект «Апошні золак» з’явіцца ў кастрычніку

Вядомыя беларускія музыкі, сярод якіх Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Ганна Хітрык і іншыя, запішуць супольны альбом супраць смяротнага пакарання. Складанка, якая атрымала назву «Апошні золак», выйдзе ў кастрычніку.

Усе песні на альбоме будуць прысвечаны таму ці іншаму спосабу выканання смяротнага прысуду.

Складанка працягне традыцыі музычнай талакі, як тое было з праектамі «Я нарадзіўся тут», «Святы вечар» і «Народны альбом».

Агулам будзе запісана 14 песняў, палова з якіх створаны адмыслова для праекта.

Ужо вядомыя песні будуць запісаныя ў новых версіях.

Поўны склад удзельнікаў праекта выглядае так: Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі, Аляксандр Памідораў, Наста Шпакоўская, Ганна Хітрык, Віктар Рудэнка і Алесь Дзянісаў. Усе ўдзельнікі праекта неаднаразова выказваліся за адмену смяротнага пакарання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?