«Згодна з часткай 2 арт.18 Канстытуцыі, Рэспубліка Беларусь ставіць на мэце зрабіць сваю тэрыторыю бяз’ядзернай зонай, а дзяржаву — нейтральнай», — пішуць яны ў звароце, які апублікавала газета «Народная воля».

Былыя старшыні Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч і Мечыслаў Грыб, а таксама старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька мяркуюць, што Дамова з Расіяй аб стварэнні саюзнай дзяржавы ад 1999 года пярэчыць Канстытуцыі.

Палітыкі просяць Канстытуцыйны суд разгледзець гэтае пытанне з пазіцыі Канстытуцыі і міжнародных дамоваў, ратыфікаваных Беларуссю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?