Як паведаміў electroname.com стваральнік сістэмы
Унікальны
Па словах Караленкі, цяпер усе тэхнічныя праблемы вырашаныя.
«Сістэма цяпер павінна працаваць стабільней і дакладней, ліквідаваныя некалькі істотных багаў. Мы ўнеслі ў рухавік шмат правак, але гэта яшчэ не канец. Напрыклад, у статыстыку акаўнтаў дададзеныя справаздачы па пераходах з сацыялак і форумаў, пераходы з навін. У агульны рэйтынг вярнуліся справаздачы за ўчора, за папярэднія 7 і 30 дзён, дадзеныя па аўдыторыі і актыўнай аўдыторыі. Усё гэта як і раней будзе бясплатна для нашых карыстальнікаў, аднак мы плануем увесці і некаторыя платныя сэрвісы, пакуль расказаць больш падрабязна пра гэта не магу», — кажа Фёдар Караленка.
Працягнуць працу арыгінальныя «Пульс Белнэту», «Параўнанне сайтаў», «Жывы эфір», «Актуальныя запыты беларусаў» і іншыя публічныя сэрвісы.
І, дарэчы, Акавіта — гэта адзіны лічыльнік, які мае беларускамоўную версію.
Akavita — сістэма рэйтынгу сайтаў Беларусі на аснове збору статыстычных дадзеных, каталог беларускіх сайтаў, статыстыка, аналіз і шэраг іншых сэрвісаў. Сістэма была распрацаваная ў 1999 годзе, калі аналагічных сэрвісаў у свеце былі адзінкі, вызначэнне краіны па
«Цяпер у сістэме зарэгістравана каля 10 тысяч беларускіх сайтаў. Запрашаем дадаваць вашыя сайты ў Акавіту», — кажа аўтар праекта Фёдар Караленка.
У бліжэйшы час зноў будзе адноўленая праца не мае аналагаў не толькі ў беларускім інтэрнэце сэрвісу СтАн, які не мае аналагаў не толькі ў беларускім інтэрнэце і агрэгіруе дадзеныя па ўсіх рэсурсаў, якія ўсталявалі лічыльнік «Акавіты». На падставе сабранай інфармацыі можна было меркаваць аб развіцці і тэндэнцыях у беларускім інтэрнэце.
«СтАн наогул будзе круты, хапіла б сілы», — дзеліцца планамі Фёдар.





