Міліцыя адшуквае чалавека, які здзейсніў жорсткае забойства ў Мінску.

9 верасня каля 9:00 каля чыгуначных шляхоў на перагоне Мінск — Маладзечна (раён 2-га завулка Р.Люксембург у Мінску) быў знойдзены труп 43-гадовай мінчанкі.

Паводле папярэдняй версіі, смерць жанчыны наступіла ад гвалтоўнага ўдушэння. Праваахоўнікі ўстанавілі, што напярэдадні, 7 верасня, каля 22:00 гадзін яна сышла з дома, не паставіўшы родных у вядомасць. Праз некалькі дзён шляхавыя абходчыкі знайшлі яе цела.

Як адзначаюць супрацоўнікі крымінальнага вышуку, устаноўленыя па справе факты сведчаць пра крайнюю жорсткасць здзейсненага злачынства і асобы цынізм злачынцы (траўмы на целе забітай паказваюць на тое, што перад смерцю ахвяра падверглася сур’ёзным здзекам).

Праваахоўнікі склалі суб’ектыўны партрэт меркаванага злачынцы.

Мужчына вонкава падобны на еўрапейца, на выгляд 35–40 гадоў, рост каля 175–180 см, хударлявага целаскладу.

Быў апрануты: куртка цёмнага колеру, штаны цёмнага колеру, абутак цёмнага колеру. Асаблівыя прыкметы: смуглы колер твару.

Падазраваны, хутчэй за ўсё, злоўжывае спіртнымі напоямі, магчыма, без пэўнага месца жыхарства. Зараз вядуцца яго пошукі.

У ГУУС просяць усіх, хто можа дапамагчы ва ўсталяванні асобы падазраванага ці ведае пра яго месцазнаходжанне, звяртацца ў Маскоўскае РУУС асабіста або па тэлефонах: (017) 208-78-15, (017) 208-66-13, (029) 356-02-30, (029) 861-89-30. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?