Пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, хутчэй за ўсё, будзе перанесена на кастрычнік.

«Так як афіцыйнай рассылкі запрашэнняў, матэрыялаў да пасяджэння яшчэ не было, мабыць, пасяджэнне Саюзнага Саўміна адбудзецца па тэхнічных прычынах некалькі пазней», — паведаміла БелаПАН інфармаваная крыніца.

У якасці магчымага часу правядзення пасяджэння Саюзнага Саўміна называецца першая палова кастрычніка.

Як раней паведамлялася, планавалася, што пасяджэнне Саюзнага ўрада пройдзе ў Маскве 17 верасня.

У яго парадку дня — пытанне аб узгадненні нафтавага балансу Беларусі і Расіі да канца 2013 года. Акрамя таго, беларускі бок ініцыяваў абмеркаваць пытанне аб падпісанні нафтавага балансу на 2014 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?